Правілы прыёму
на 2016-2017 навучальны год Горацкі педагагічны каледж
установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны
універсітэт імя А.А.Куляшова"
аб'яўляе прыём навучэнцаў
на 2016-2017 навучальны год
У каледж прымаюцца асобы, якія закончылі няпоўную сярэднюю школу
на спецыяльнасць "Пачатковая адукацыя" (настаўнік) са спецыялізацыямі "Замежная мова (англ., ням.)", "Фізічнае выхаванне",
на спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя" (выхавальнік дашкольнай установы) са спецыялізацыяй "Творчая дзейнасць".
Тэрмін навучання - 3 гады 10 месяцаў.
Залічэнне праводзіцца без экзаменаў па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Асобы, якія карыстаюцца правамі на ільготы пры залічэнні, вызначаюцца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў ССНУ.
Залічэнне абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна Правіл прыёму.
Прыём дакументаў з 15 ліпеня па 31 ліпеня,
на навучанне на ўмовах аплаты - па 14 жніўня.
Залічэнне ў каледж - па 8 жніўня, на ўмовах аплаты - па 16 жніўня
Заява аб прыёме падаецца на імя дырэктара па адзінай форме. Да заявы прыкладаюцца:
дакумент аб адукацыі ў арыгінале,
медыцынская даведка,
даведка з месца пражывання аб складзе сям'i (для засялення ў iнтэрнат),
шэсць фотакартак памерам 3 x 4 см,
паштовы канверт,
дакументы, якія пацвярджаюць права на ільготы і, пры неабходнасці, іншыя дакументы, прадугледжаныя Правіламі прыёма.
Пашпарт (пасведчанне аб нараджэнні ) прад'яўляецца асабіста.
Стыпендыя выплачваецца на агульных падставах. У каледжы ёсць інтэрнат.
|